механічная перадача, у якой вярчэнне ад аднаго звяна да другога перадаецца з дапамогай хваль дэфармацыі, што ўзбуджаюцца ў гібкім элеменце. Бываюць зубчастыя, фрыкцыйныя, вінтавыя і інш.
У найб. пашыраных зубчастых Х.п. пры вярчэнні т. зв. генератара ў гнуткім зубчастым коле ўзбуджаюцца бягучыя хвалі дэфармацыі, у вяршынях якіх зубы гнуткага кола ўваходзяць у зачапленне з зубамі жорсткага. У фрыкцыйных Х.п. перадача ўздзеяння ажыццяўляецца з выкарыстаннем сіл трэння. Пашыраны двуххвалевыя (з дэфармаваннем гнуткага элемента ў 2 месцах), а таксама адна-, трох- і мнагахвалевыя перадачы. Выкарыстоўваюцца ў авіяц. тэхніцы, буд. і грузападымальных машынах, станках, канвеерах і інш.